Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ў жніўні 2020 на плошчы і вуліцы выйшлі ўжо не дзеткі, на якіх | Беларусь. Хроники победы

Ў жніўні 2020 на плошчы і вуліцы выйшлі ўжо не дзеткі, на якіх цыкні — разбягуцца.
Чаму ж тады мы не перамаглі?
Таму што, на жаль, беларусы як нацыя пакуль і не дарослы. Мы — падлетак. Чамусці мне здаецца, што Беларусь — дзяўчына. Магчыма, таму, што не агрэссіўная?
А падлетак — гэта сумесь дзяцінства і даросласці. Так, мы добра ведалі, чаго мы жадаем. Мы гатовы былі ахвяраваць сабою. Гэта дарослая пазіцыя. Але мы па-дзіцячы наіўна верылі, што дастаткова паказаць Лукашэнку праўду, паказаць, што ён прайграў — і былы прэзідэнт заплача і сыдзе.
І потым мы, з аднаго боку, самаадданна ладзілі грамадскую салідарнасць — як сапраўдныя дарослыя.
Але ўвесь час на кагосці спадзяваліся — на ЕС, ЗША, Пуціна, беларускія “эліты” (якіх наогул не існуе). Гэта — дзіцячы падыход.
Апошні год быў годам, калі беларуская нацыя пачала сталець. Раз-пораз чую і дзіцячыя крыўдачкі, і новые спадзяванні — на Ўкраіну, на НАТО, на Полк Каліноўскага. Але тыя, хто не енчыць, а працуе, працуюць як дарослыя. Напрыклад, рэйкавыя партызаны.
Галоўнае пытанне — чаму я такі ўпэўнены, што дзяўчынка-Беларусь пераможа ўсіх старых дзядоў? Ну, мы ж з Яўгеніяй падлеткавыя пісьменнікі, мы трохі ў падлеткавай псіхалогіі цямім. Беларусь — моцная, хаця і трошкі баязлівая. Зацятая, хаця часам занадта сціплая. Яна жывая. А ўсе гэтыя пенсіякраты — засохлае лайно.
Гэта аб’ектыўная прычына, па якой Беларусь пераможа. Ёсць і суб’ектыўная. Хто чытаў нашыя з суаўтаркай кніжкі, той ведае, што ў нас не бывае чорных фіналаў. Бываюць складаныя, з ахвярамі, стратамі, слязьмі, болем. Але агульный вынік — у кожным тунеле ёсць выхад.
Трэба толькі ўстаць з рэек і пачаць ісці. Праз “цяжка”, праз “сумна”, праз стому.
Як дарослыя.
Ну, а сёння ва Ўкраіне — дзень Бацькі. Не штучнага “Батьки Лукашенко”, а сапраўднага, які бараніць і любіць. У 2022 гэта асаблівае свята. Колькі дзяцей чакаюць бацьку з фронта… Колькі ўкраінскіх жанчын хаваюць слёзы, калі сын ці дачка пытаюць: “А дзе тата? Чаму ён даўно не тэлефанаваў?”…
У якасці ілюстрацый я выкарыставаў колькі фотак, якія выклаў на сваім канале Зяленскі https://t.me/V_Zelenskiy_official/2155.
==
Беларусь, протесты, 19 июня 2022 г.
Новости совсем кратко; почему беларусы победят Лукашенко; день настоящего отца
Подробности. От войны все устали. Особенно те, кто принимает участие. Британская разведка сообщает, что и в украинской, и в российской армии перепады настроения. Среди украинских военных были случаи дезертирства, а российские целыми подразделениями отказывались от участия в боевых действиях. Зеленский, чтобы как-то подбодрить своих, начал ездить по стране, был уже в Николаеве и Одесской области. Путин тоже выбрался из бункера, чтобы погрызть ногти на питерском форуме.
Все политики и аналитики в очередной раз предупреждают, что война будет долгая. Скоро саммит НАТО, на котором РФ будет названа «угрозой безопасности» (до сих пор альянс считал Россию «партнером»). Глава британского генштаба Патрик Сандерс: «Мы должны быть снова готовы воевать в Европе». А Сенат США, возможно, уже на следующей неделе рассмотрит признание РФ государством-спонсором терроризма.
Казахстан бьет с другой стороны — предлагает до 2045 года во всем мире отказаться от ядерного оружия. Утопия, но представьте, как бы НАТО себя вело, если бы у РФ не было ядерных бомб и ракет? И сколько бы тогда продолжалась эта бессмысленная война?
Молдова запрещает показ российских новостей и «аналитических программ», а также военных фильмов из России.
В Беларуси всё то же. Очередное уголовное дело за участие в протестах — на этот раз против бывшего коммерческого директора тутбая Александра Демидовича (сейчас он коммерческий директор Silver Screen).
Microsoft запретил пользователям Беларуси и России скачивать Windows 10 и 11 (еще одна причина пользоваться VPN!).