Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#СлаваУкраїні #жывеБеларусь #верымможампераможам Беларусь, пр | Беларусь. Хроники победы

#СлаваУкраїні #жывеБеларусь #верымможампераможам
Беларусь, пратэсты, 19 чэрвеня 2022
Перевод на русский — ниже.
Навіны зусім коратка; чаму беларусы перамогуць Лукашэнку; дзень сапраўднага бацькі.
Падрабязнасці. Ад вайны ўсе стаміліся. Асабліва тыя, хто прымае ўдзел. Брытанская разведка паведамляе, што і ва ўкраінскай, і ў расейскай арміі перапады настрою. Сярод украінскіх ваенных былі выпадкі дэзерцірства, а расейскія цэлымі падраздзяленнямі адмаўляліся ад удзелу ў баявых дзеяннях. Зеленскі, каб неяк падбадзерыць сваіх, пачаў ездзіць па краіне, быў ужо ў Нікалаеве і Адэскай вобласці. Пуцін таксама выбраўся з бункеру, каб пагрызці пазногці на піцерскім форуме.
Усе палітыкі і аналітыкі ў чарговы раз папярэджваюць, што вайна будзе доўгая. Хутка саміт НАТО, на якім РФ будзе названа “пагрозаю бяспекі” (дагэтуль альянс лічыў Расію “партнёрам”). Галава брытанскага генштаба Патрык Сандэрс: “Мы мусім быць ізноў гатовыя ваяваць у Еўропе”. А Сенат ЗША, магчыма, ужо наступным тыднем разгледзіць прызнанне РФ дзяржаваю-спонсарам тэрарызму.
Казахстан б’е з іншага боку — прапануе да 2045 года ва ўсім свеце адмовіцца ад ядзернай зброі. Утопія, еле ўявіце, як бы НАТО сябе паводзіла, калі б у РФ не было ядзерных бомб ды ракет? І колькі б тады доўжылася гэтая бязглуздая вайна?
Малдова забараняе паказ расейскіх навін і “аналітычных прагарм”, а таксама ваенных фільмаў з Расіі.
На Беларусі ўсё тое ж. Чарговая крымінальная справа за ўдзел у пратэстах — на гэты раз супраць былога камерцыйнага дырэктара тутбая Аляксандра Дзямідовіча (зараз ён камерцыйны дырэктар Silver Screen).
Microsoft забараніў карыстальнікам Беларусі і Расіі пампаваць Windows 10 і 11 (яшчэ адна нагода карыстацца VPN!).
Эканамісты падлічылі, наколькі беларуская эканоміка важная для ЕС https://webgate.ec.europa.eu/isdb_results/factsheets/country/details_belarus_en.pdf. Спойлер — зусім не важная. 43 месца ў спісе знешнегандлёвых партнёраў, 0,3% ў знешнегандлёвым абароце. Таму енкі: “Яны больш нашага церпяць ад санкцый!” і “Такім чынам ЗША выціскае нас з еўрапейскага рынку” — гэта трызненне.
З большага — усе навіны.
А зараз дазвольце пра агульнае. Апошнім часам кожны знаёмы, які не бачыў мяне доўга, адразу пытаецца: “Табе не страшна?”. Прызнаюся, што бывае. “А чаму тады не з’едзеш?” Ну, таму што перамога будзе. І нават хутчэй, чым здаецца.
Не вераць.
Добра, растлумачу падрабязна. Крышачку тэорыі.
Грамадства развіваецца, расце гэтак жа сама, як асоба. Нацыя праходзіць этапы “дзяцінства”, “падлеткавы ўзрост”, “юнацтва”, “сталасць”, “старасць”. Гэта не мая ідэя, гэта агульнае месца ў сацыялогіі, нават Бабарыка з-за кратаў пра тое ж пісаў https://t.me/viktarbabarykaofficial/3178.
Вось, напрыклад, расейская нацыя — старая, стомленная. Таму думка “ад мяне нічога не залежыць” там такая папулярная. Таму там прапаганда такая кансерватыўная, заснаваная на “скрепах”, на барацьбе з прагрэсам — старасць фізіялагічна баіцца змен. Таму ўвесь, выбачайце, дыскурс РФ узяты з былых гадоў.
Україна, наадварот — малады моцны мужчына, трохі авантурны, але энергічны і ўпэўнены, што ўвесь свет яму абавязаны (ў пэўным сэнсе зараз так і ёсць).
А Беларусь? Пэўны час здавалася, што РБ і РФ — сяброўкі-пенсіянеркі. Таксама ўспаміны пра мінулае, таксама “Ад нас нічога не залежыць”. Але падзеі 2020 паказалі, што пенсіянер у нас толькі адзін (ну, і рэальныя пенсіянеры яму ў дапамогу), а “Ад нас нічога не залежыць” — гэта не адмазка старых, гэта інфантыльная пазіцыя малых. “Я яшчэ малы, хай дарослыя вырашаюць”.
А ў 2020 высветлілася, што малыя падраслі і здольныя кіраваць сваім жыццем самі. Гэта было бачна і раней, па сацыялагічных апытаннях (даруйце, спасылку не даю, вынікі былі на экстрэмісцкіх СМІ) — з кожным годам павялічвалісь адсоткі беларусаў, якія не жадалі падтрымкі, якія проста прасілі: “Не замінайце”.
(Дысклеймер. Я ведаю, што ўвесь час сярод беларусаў былі больш “дарослыя” змагары, якія стала і мужна рабілі свой выбар. Былі (і засталіся) інфантыльныя баязліўцы з вывучанай бездапаможнасцю. Але размова пра грамадства як суб’ект, пра “калектыўнае неўсвядомленае”.)