Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Запрашаем на беларускамоўны нэтворкінг у гэты чацьвер (1 верас | Беларусы Грузии / BY in Georgia

Запрашаем на беларускамоўны нэтворкінг у гэты чацьвер (1 верасня)!

Мы збіраемся у пэўны час ў адным месцы, каб арганізавана перазнаёміцца у тры раунды. У кожны з іх вы размаўляеце у малой групе з 2-3 новымі людзьмі. Каб было пра што пагаварыць, даюцца тры цікавыя пытанні і трэба па чарзе па іх выказацца. Адзін з вас будзе сачыць за часам. Паралельна вы пішыце адзін аднаму ананімныя цыдулкі, якія пакідаеце у паштовую скрынку на сваім стале. У канцы сустрэчы скрынкі ўскрываюцца і вы атрымоўваеце сваю пошту.

Дэталі:

Калі: у гэты чацьвер 1 верасня з 20:00 да 22:00

Дзе : LinX Coworking Batumi па адрасе Ахмеда Мелашвілі 16 - у тым жа будынку, дзе "Чача Тайм", уваход з чорнай рашоткай" (на карце)

Хто : Удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў, а таксама калісьці дзесьці вучылі беларускую мову і жадаюць яе практыкаваць.

Кошт: арэнда каворкінга 5 лары з чалавека, а таксама данат ад 0 да 20 лары ў паштовую скрынку. Ён пойдзе на канцылярыю і арганізацыйныя патрэбы.

Фідбэк: Пасля кожнай сустрэчы трэба будзе даваць фідбэк арганізатарам праз ананімную анкету .

Расклад мерапрыемства і Што вас чакае тут .

Рэгістрацыія - у чаце клуба праз апытанку