Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прывітанне) гэта Насця, я псіхолаг, якая пераехала з Мінска) | Беларусы Грузии / BY in Georgia

Прывітанне) гэта Насця, я псіхолаг, якая пераехала з Мінска)


Калі ў жыцці здараецца змушаны пераезд з каханай хаты - гэта заўсёды траўміруе, у які б клёвы горад цябе ні занесла ў выніку.
Каб асвоіцца і зноў адчуць сябе дома - трэба зразумець і прыняць, дзе ты зараз - а дзе цябе больш няма; пабудаваць новыя маршруты: вось тут мая любімая кавярня; а там я раблю пазногці; праз 2 квартала парк, дзе я зараз гуляю, а за вуглом пякарня з лепшымі булкамі ў раёне.

Таксама і з любымі іншымі шляхамі і стратамі ў жыцці. Каб перастаць перажываць і пракрасцініраваць - даць сабе часу і паветра. Каб зразумець, куды рухацца - агледзецца, а дзе ты зараз, і куды ісці сапраўды не варта.

3 верасня ў 15:00 у прасторы Kera Space я праводжу сустрэчу - псіхалагічны трэнінг для дзяўчын.

Будзем беражліва, але эфектыўна шукаць адказы на пытанні ў любых сферах у жыцці - ад адносін і траўмы пераезду да прызначэння ў жыцці

Працягласць сустрэчы - 2 гадзіны. Кошт - 70 лары, пры запісе да 01/09 - 55 лары.

Пытанні/запіс:@anasta4716