Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ужо заўтра адбудзецца чарговая сустрэча з Цыклу сустрэчаў 'ЖАН | Беларускі Дом

Ужо заўтра адбудзецца чарговая сустрэча з Цыклу сустрэчаў "ЖАНЧЫНЫ РАЗАМ" - частка 2 - "Гарызонты планавання"

Тэмай сустрэчы стане планаванне, мы паспрабуем цікавую арт-тэхніку - нейраграфіку. Гэта інструмент інтэлектуальнага праектавання рэальнасці, своеасаблівы творчы метад трансфармацыі. Кожная ўдзельніца сустрэчы намалюе сваё нейрадрева, якое дапаможа стварыць і ўпусціць у жыццё нешта новае.

Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях. Каманда арганізатарак - гэта беларускі, якія хочуць стварыць камфортную і бяспечную прастору, і ва ўтульнай абстаноўцы разам стварыць новы досвед сястрынскай падтрымкі.

Сустрэчу ў пятніцу 25.06 будзе весці Марта Скугарава (гештальт-терапеўтка) і Вольга Пракофьева (спецыялістка нейраграфікі).

Каб прыняць удзел у гэтай сустрэчы неабходна зарэгістравацца сёння да 23:00