Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Судовы канвеер па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прад | Жлобин Для Жизни

Судовы канвеер па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) не спыняецца

Учора суды прайшлі па ўсёй Гомельшчыне. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля разглядалася справа Алега Кацапава. Вёў працэс суддзя Крупадзёраў. У судзе Гомельскага раёна суддзя Баль разглядаў справу Аляксандра Анісаўца, а ў Жлобінскім судзе суддзя Андрэева асудзіла Аляксандра Змушко. Не абмінулі палітычныя суды і горад Лельчыцы: там за «распаўсюд экстрэмізму» суддзя Град судзіў Сяргея Шышко.

Калі вам вядомыя акалічнасці гэтых справаў ці прысуды – пішыце ў наш бот @Homiel_Bot.