Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Жлобіне падлетка асудзілі за пратэсты 2020 года Кірыла Кама | Жлобин Для Жизни

У Жлобіне падлетка асудзілі за пратэсты 2020 года

Кірыла Камарова абвінавачвалі ва «удзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года».

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «непаўнагадовы юнак знаходзіўся ў цэнтральнай частцы гораду разам з іншымі грамадзянамі ўвечары 9 жніўня 2020 года. Ён стаяў на праезнай частцы, перашкаджаў руху транспарту, выкрыкваў розныя лозунгі, пляскаў рукамі, свістаў. Яго дзеянні пацягнулі спыненне транспарту, змяненне 16 яго маршрутаў, закрыццё кругласутачнай крамы».

Суд па справе Кірыла быў у выязным паседжанні. Суддзя Святлана Андрэева асудзіла хлопца на 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Затрымалі Кірыла Камарова ў канцы мінулага году. СМІ паведамлялі, што ў той жа дзень па той самай справе былі затрыманыя яшчэ Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў і Настасся Татарынава. Праваабаронцам стала вядома, што Дземчанка і Татарынава атрымалі па году абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.