Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Трэці месяц ідзе суд па справе «Рабочага Руху». Падтрымайце яе | Жлобин Для Жизни

Трэці месяц ідзе суд па справе «Рабочага Руху». Падтрымайце яе фігурантаў

У Гомельскім абласным судзе трэці месяц ідзе суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Церэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль, якія ўтрымліваюцца пад вартай амаль паўтары гады. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. Усе яны адмовіліся даваць паказанні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга следства. Напрыканцы снежня Аляксандр Капшуль абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А