Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Навіны пра беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў цягам мінулага т | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Навіны пра беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў цягам мінулага тыдня

Былы палітзняволены студэнт Аляксандр Карпук, адлічаны з Беларускага інстытуту права непасрэдна перад дыпломам, падзяліўся з «Вясной» гісторыямі часоў арышту і думкамі пасля ад'езду з краіны.

Антона Сіманенкава, іншага адлічанага былога палітзняволенага, асудзілі да 2 гадоў «дамашняй хіміі». Цяпер хлопец знаходзіцца за мяжой.

Аспірантка і інжынерка-праграмістка БДУІРа Вікторыя Ждановіч была прызнаная палітзняволенай. Месца ўтрымання Вікторыі дагэтуль невядомае.

Радыё Свабода выпусціла інтэрв'ю з Анастасіяй Махамет, парамедыкам батальёну «Волат» і адной з стваральніц першага студэнцкага незалежнага прафсаюзу ў БДМУ. Яна распавяла пра пратэсты, рашэнне паехаць ва Ўкраіну, загінулых беларускіх ваяроў і вайну. Хутка пасля Наста атрымала ўзнагароду «За бойові заслуги».

Інжынера БНТУ Ціхана Осіпава асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму быццам за тое, што ён збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў у ноч з 10 на 11 жніўня.

Былыя студэнткі ГрДУ Марыя Седышова, Ксенія Каменка і Наталля (імя зменена) распавялі пра ціск падчас навучання і пратэстаў.

Звольненая ў 2020 годзе выкладчыца ГДУ Наталля Суслава наведала прысягу ў Палку Каліноўскага і атрымала ўзнагароду «Україна понад усе!» за свайго загінулага сына Паўла «Волата».

Была затрыманая студэнтка ФМА БДУ Аляксандра Кандраценка. Яна курыравала праэкт, які дазваляў абітурыентам кантактаваць з цяперашнімі студэнтамі і даведвацца пра карысную інфармацыю.

Крыніцы: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ, Полк Каліноўскага, Дзікае Паляванне, Hrodna.life, Гомельская Вясна, БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ