Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Чарговы тыдзень рэпрэсій над моладдзю, выкладчыкамі і іх сваяк | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Чарговы тыдзень рэпрэсій над моладдзю, выкладчыкамі і іх сваякамі

Распавядаем, што здарылася за апошнія 7 дзён:

МУС прызнала «Малады фронт» экстрэмісцкім фармаваннем.

Настаўніка хіміі і біялогіі Віталя Янчанку падазраюць ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Нядаўна яго прызналі палітзняволеным.

У сяброўцы Рады палітзняволенай Таццяны Кузіны з'явілася сымбалічная «хросная» — дэпутатка нямецкага Бундэстага Паула Піхота.

Быў затрыманы Вадзім Болбас — бацька былой прыхільніцы ЗБС, актывісткі і журналісткі Аліны Болбас.

Крыніцы: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, REFORM.by