Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак афлайн | Твои возможности 💎

Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак

афлайн, Варшава
22-25 верасня

International Media Academy у партнёрстве з Медыя Акадэмія запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.

Тэмы семінара:
- асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегами і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах;
- журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
- тэхнікі інтэрв’ю;
- крытэрыі незалежнай журналістыкі.

Акрамя таго, на семінары вас чакае:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
- практычнае заданне.

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы.

Мова семінара: беларуская, руская.

Дэдлайн падачы заявак — 1 верасня 2022 года ўключна.

Падрабязнасці і рэгістрацыя