Памятаеце, як Віктар Бабарыка абяцаў вучыць беларускую мову і часцей на ёй размаўляць? Даведаліся, ці ёсць поспехі ў гэтай важнай справе:— На жаль, сістэма прыкладае ўсе намаганні, каб старыя словы я забыў. Вольнага часу мала, становішча працы — дрэннае. Але я на здаюся. Не дачакаюцца!
Якія вашы любімыя словы?— Як і раней, я вельмі люблю словы:
каханне, літасць і гарэза.
І каб яны гучалі ў поўную моц, трэба
воля.