Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​'Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…» | СТАЧКОМ АЗОТА

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…»

Францішак Багушэвіч.

21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Са святам, Сябры!


Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана па прапанове Бангладэш рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года.


Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. 


Шахід-Мінар, ці Манумент мучанікам у Бангладэш усталяваны як помнік ахвярам 21 лютага 1952 года падчас маніфестацыі руха за статус бенгальскай мовы.


Падпісацца на канал
Напішыце нам