Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Там дзе персанальныя санкцыі, там і персанальныя віншаванні дл | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Там дзе персанальныя санкцыі, там і персанальныя віншаванні для Івана Галаватага.

Так, на мінулым тыдні ў адносінах да галоўнага Івана былі прыняты персанальныя санкцыі. Гэта вялікае дасягненне для нас, бо санкцыі былі прыняты за тое, што менавіта галоўны Іван быў асноўным арганізатарам і ініцыятарам рэпрэсій у адносінах да страйкоўцаў ААТ “Беларуськалій”. Менавіта ён займаўся каардынацыяй дзеянняў карнікаў дыктатара ў Салігорску. У сувязі з гэтым хацелася б выказаць некалькі слоў менавіта ад Стачкаму.
Іван, мы ўжо пісалі аб тым, што ты пакінеш свой след у гісторыі як апошні кіраўнік нашага ААТ. І гэта факт. Але ты ўвойдзеш у гісторыю не толькі як апошні “генерал” ААТ “Беларуськалій”, але і як сапраўдны ноль, які ў сваім жыцці зрабіў стаўку ні на тое. Мы віншуем цябе Іван з тым, што з-за сваіх палітычных поглядаў і веру ў дыктатуру, ты падохнеш у той турме і у тым мордары, які пабудаваў твой гаспадар за апошніх два гады. Паедзеш Іван адпачываць у Магадан, а не на рыбалку ў Нарвегію ці ў санаторый у Літву. Цяпер ты, Іван, такі ж таксічны, як і прадпрыемства якое ты яшчэ пакуль-што ўзначальваеш. На самой справе, Ваня, ты ўвабраў у сябе самае дрэннае, што толькі магчыма было ўвабраць. Усё свае жыццё ты быў прыстасаванцам і дупалізам асоб, якія займалі пасады вышэйшыя за тваю. За гэта і прасоўваўся па кар’ернай лесвіцы праз галовы сапраўдных спецыялістаў і прафесіяналаў. Уся твая рэпутацыя выпацкавана плямамі карупцыйных схем і блата. Нічога ў жыцці па сапраўднаму ты не дабіўся і нікуды і ніколі не быў абраны. Ты сістэмны прыстасаванец, які сёння там, дзе дупа ў цяпле. Ты дыктатарскі кат і прызначэнец, які бяздумна гатовы выконваць самыя мярзотныя загады. Ты сканцэнтраваў у сабе самыя мярзотныя чалавечыя якасці і думаў, што з імі спакойна дажывеш да пенсіі, молячыся на свайго хворага на галаву гаспадара. Думаў што будзеш увесь час ездзіць на заходніх машынах, жыць у асабістым доме, катацца па цывілізаваным свеце, весці заходні стыль жыцця, карыстацца ўсімі благамі заходняй цывілізацыі і пры гэтым працаваць на дыктатуру, якая ўсё гэта хаіць, абражаючы Захад.... За ўсё ў жыцці, Іван, трэба плаціць. Вось і прыйшоў твой час расплаты. Мы абяцаем табе, Ваня, што будзем і далей выяўляць твае чорныя схемы абыходу санкцый, а яшчэ зробім упор на выяўленні нерухомасьці за мяжой, калі яна ў цябе ёсць. І калі яна будзе знойдзена, то можаш аб ёй забыць да свайго арышту ў новай і вольнай Беларусі. Да, Ваня, будзем пільна сачыць за лёсам тваіх родных – каб яны не патрапілі на Захад. Няхай сядзяць у тым лайне, якое ты для іх пабудаваў у РБ – хопіць прыгожага жыцця.Ты, мабыць, спадзяваўся на тое, што сынок будзе вучыцца за мяжой? Не, цяпер толькі альбо айчынныя ВНУ, дыпломы якіх цяпер не патрэбны ў цывілізаваным свеце, альбо ВНУ тваёй любімай РФ, якая ўжо знаходзіцца ў поўнай дупе, дзякуючы гаспадару твайго гаспадара.
І апошняе, Іван, не спадзявайся на тое, што будзеш транспартаваць свой крывавы калій праз украінскія парты акупаваныя оркамі РФ. Забудзь аб такіх думках – ЗСУ і героі каліноўцы яшчэ спытаюць з цябе за наяўнасць такіх думак і надзей у тваёй галаве. Дабро абавязкова пераможа такіх прадстаўнікоў зла як ты.

З персанальнымі санкцыямі цябе, Іван. Усім салігорскім карнікам і фальсіфікатарам выбараў прыгатавацца – вы наступныя!!!