Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць «Беларуськалія», БКК, прапаганды | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць «Беларуськалія», БКК, прапагандыстаў і Белтэлерадыёкампаніі.

Сёння апублікаваныя рашэнні Еўрарады, якія тычацца пашырэння санкцый супраць Расіі і Беларусі.

Як паведамлялася раней, Белінвестбанк будзе адключаны ад SWIFT.

Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненні да 12 фізічных і васьмі юрыдычных асоб.

У санкцыйны пералік уключаныя: кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна Дзмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, пракурор Дзяніс Мікушаў, суддзя Мікалай Доля, былы кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, а таксама прапагандысты Ігар Тур, Андрэй Сыч, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Таксама ўводзяцца санкцыі супраць «Беларуськалія», «Беларускай калійнай кампаніі», «Інтэр-Табака», «Нафтана», Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», «Белмытсэрвіса», «Белкамунмаша», Белтэлерадыёкампаніі.