2022-09-24 08:14:22
верасня адзначаецца народнае свята
Фядорын дзень.
У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці
вялебнай Феадоры.
Народныя традыцыі Прыкмячалі: «На Фядору лета канчаецца, а восень намячаецца».
Да дня вялебнай Феадоры ўсе работы ў агародзе і полі
былі завершаны.
Святую
лічылі заступніцай азімых.
У дзень яе памяці
хадзілі глядзець азімыя ўсходы.
24 верасня
праводзілі «капусныя вячоркі».
Да адной з гаспадынь
прыходзілі госці.
Яны разам
секлі капусту, з якой потым
рыхтавалі разнастайныя стравы (варылі боршч, тушылі, рабілі начынне для піражкоў).
Казалі: «Фядорыны вячоркі - трэцяя сустрэча восені».
Каб шлюб быў шчаслівым, маладой сям'і сёння
трэба з'есці стравы з капусты.
Яшчэ больш чытайце тут.
У народзе кажуць Добра ўзышлі азімыя - да выдатнага ўраджаю ў наступным годзе.
Пчолы яшчэ лётаюць - зіма позна наступіць.
Свеціць сонца - быць халоднай зіме.
Народжаныя 24 верасня адрозніваюцца
рашучасцю і актыўнасцю. Насіць ім варта
аквамарын.
145 views05:14