Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Заснавальніца рыжскай Academy Kids TV апынулася бабулей таго с | ПРА НАС

Заснавальніца рыжскай Academy Kids TV апынулася бабулей таго самага гадаванца "акадэміі", які падчас "Славянскага базару" ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі. На скрыншоце Надзея Бухарава і Ілля Кароза разам — падчас таго самага інтэрв'ю.

Пераехаць у Беларусь сям'я планавала з красавіка. А першае інтэрв'ю ў Лукашэнкі вучні Academy Kids TV узялі яшчэ ў 2011 годзе. Таксама падчас "Славянскага базару". Вось вам і "выпадковая сустрэча" ў Віцебску, і вымушаныя ўцёкі з Латвіі ў Беларусь.

У 2011-м, дарэчы, Лукашэнка таксама быў у цяжкім становішчы. Рэпрэсіі пасля выбараў, палітвязні, санкцыі. Як зручна, што Academy Kids TV выпадкова з'яўляецца побач з ім менавіта ў такія моманты!

Яшчэ ў пачатку жніўня сям'я — цягам пары дзён — атрымала беларускае грамадзянства. Цяпер Бухарава плануе адкрыць свае дзіцячыя тэлеакадэміі ў кожным беларускім абласным цэнтры.

Далучайся да нас https://t.me/Pra_Nac