Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Меркель заявіла аб гатоўнасці стаць пасярэдніцай паміж Масквой | ПРА НАС

Меркель заявіла аб гатоўнасці стаць пасярэдніцай паміж Масквой і Кіевам

Былая канцлер не выключае, што ў будучыні выступіць у ролі пасярэдніка ў мірным урэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю RedaktionsNetzwerk Deutschland (RND), але ўдакладніла, што проста цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца.

Па словах Меркель, да свайго сыходу з палітыкі ў канцы 2021-га яна спрабавала прадухіліць украінскі крызіс, але не атрымала поспеху.
«З аднаго боку, Пуцін больш не быў гатовы да саміта ў нармандскім фармаце. З іншага боку, я не атрымала поспех у тым, каб стварыць дадатковы дыскусійны фармат для Расіі і Еўропы аб парадку еўрапейскай бяспекі паралельна з нармандскім фарматам», — сказала яна.
Пры гэтым Меркель не думае, што Крэмль чакаў яе сыходу з пасады канцлера ФРГ, каб пачаць вайну ва Украіне.
Яе адстаўка магла быць адным з фактараў нароўні з «выбарамі ў Францыі, вывадам войскаў з Афганістана, стагнацыі ў рэалізацыі Мінскіх пагадненняў».
Далучайся да нас https://t.me/Pra_Nac