2023-02-21 18:28:17
#school23
21 лютага ў ДУА " Сярэдняя школа 23 г.Оршы " адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы!
Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
Кіраўнік установы Вальковіч Наталля Аляксандраўна , намеснікі кіраўніка па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, калектыў установы адукацыі з задавальненнем прынялі запрашэнне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Васілёнак Святланы Віктараўны і напісалі разам дыктоўку на беларускай мове.
Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны святкаванню 85- годдзя Віцебскай вобласці , меў сімвалічную назву " Свой край" .
Пасля напісання дыктоўкі ўдзельнікі праверылі свае веды пры дапамозе тэкста, размешчанага на мультыбордзе .Цёплыя словы аб любімай мове, родным краі, Бацькаўшчыне адбіліся сення ў кожным сэрцы. Ільняная і жытнёвая.Сялянская.Баравая ў казачнай красе. Старажытная.Ты самая славянская....вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая!
183 views15:28