Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Наша Нива

Логотип телеграм канала @nasha_niva — Наша Нива Н
Логотип телеграм канала @nasha_niva — Наша Нива
Адрес канала: @nasha_niva
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.63K
Описание канала:

Навiны з Беларусi

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал nasha_niva и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-06-20 15:00:26 Паважаныя чытачы. Са шкадаваннем паведамляем вам, што праект @nasha_niva прадаецца. Прапановы аб куплі зацікаўленым асобам пісаць сюды @pr_kipsta. Кошт 7777 RUB
5.6K views12:00
Открыть/Комментировать
2022-06-09 21:09:54
Вядомых расіян абвінавацілі ў «фінансаванні дзяржаўнага перавароту ў Беларусі». Сярод іх Макарэвіч, Галкін, Дудзь

У расійскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах Андрэя Макарэвіча, Максіма Галкіна, Юрыя Дудзя і іншых вядомых расіян абвінавацілі ў тым, што яны «фінансавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі». Расійскія зоркі нібыта данацілі грошы ў фонд BYSOL. Усяго такім чынам нібыта «аскароміліся» больш за пяць тысяч грамадзян РФ.

Гэтыя весткі Андрэй Макарэвіч іранічна пракаментаваў у сябе ў Фэйсбуку:

«А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных воспай малпаў, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!».
168 views18:09
Открыть/Комментировать
2022-06-09 21:09:54
«Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі знімуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе?

Праз вайну ва Украіне растуць цэны на паліва і прадукты харчавання. Масква разлічвае, што Захад змірыцца з яе патрабаваннямі перад абліччам харчовага крызісу, які здольны дэстабілізаваць свет. Сярод іншага, Лукашэнка і Пуцін прапануюць зняць санкцыі з беларускага калію ў абмен на транзіт збожжа праз Беларусь.

Але ці рэальны гэты план? Ці пойдзе Захад на саступкі? «Нашай Ніве» бягучы палітычны момант тлумачаць дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і ўплывовы польскі аналітык Каміль Клысінскі.

https://nashaniva.com/292998

Без VPN — па гэтай спасылцы.
167 views18:09
Открыть/Комментировать
2022-06-09 21:09:54 Галоўнае за 9 чэрвеня

Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны

Ціханоўская ў Рызе: У Беларусь вярнуўся сталінскі тэрор

Лукашэнка: Расія дасць Беларусі 1,5 млрд даляраў на імпартазамяшчэнне

Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля

Памёр пісьменнік і перакладчык Серж Мінскевіч. Прычынай маглі стаць наступствы кавіду

ЗША і Еўрасаюз хочуць змусіць Расію прадаваць нафту па зніжаных цэнах. Вось магчымы механізм

Якія тавары могуць аказацца ў дэфіцыце ці істотна падаражаць? Імпарцёры расказваюць пра сітуацыю

«Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі здымуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе?

Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму

«Усё перавернутае з ног на галаву». Славуты беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч асеў у Закапаным
161 views18:09
Открыть/Комментировать
2022-06-09 20:14:44
Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму

У канцы 2020 года стала вядома пра затрыманне прадпрымальніка, былога афганца Мікалая Аўтуховіча і шэрагу звязаных з ім, на думку следства, людзей. Аўтуховіча абвінавачваюць па дванаццаці артыкулах КК, з іх 6 — за асабліва цяжкія злачынствы. Адна з асаблівасцяў гэтага працэсу — у надзвычай дэталёвым яго асвятленні з боку дзяржаўнай прапаганды. Асвятляюцца нават самая нязначная, здавалася б, драбніца. Гэта розніць яго ад іншых палітычных судоў, якія ў дзяржаўнымх СМІ асвятляюцца скупа.

https://nashaniva.com/293223

Без VPN — па гэтай спасылцы.
240 views17:14
Открыть/Комментировать
2022-06-09 20:14:44
Маці Віталя Шчэрбы: «Я не пераабувалася»

Учора прайшла інфармацыя, што маці славутага гімнаста Віталя Шчэрбы, якая ў 2020 годзе была актыўнай прыхільніцай Лукашэнкі і падпісанткай праўладнага ліста спартсменаў, цяпер змяніла сваю пазіцыю на процілеглую.

Але аказалася, што ўсё не зусім так. Жанчына сапраўды рашуча асуджае ўварванне Расіі ва Украіну, але ў палітыцы Лукашэнкі па-ранейшаму не бачыць нічога кепскага.

https://nashaniva.com/293234

Без VPN — па гэтай спасылцы.
220 views17:14
Открыть/Комментировать
2022-06-09 19:18:37
Блогер Павук — старшыні Шклоўскага райвыканкама: Хутка мы вас вызвалім, пацярпіце крыху

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў старшыні Шклоўскага райвыканкама Андрэю Камко. Спытаў пра самападпал затрыманага ў РАУС, помнік Лукашэнку і «вызваленне» Марыупаля. Гэтая размова сярод іншых дыялогаў Павука з беларускімі чыноўнікамі вылучалася спакоем і ветлівасцю старшыні райвыканкама. Можа, прычына ў тым, што ён толькі год на пасадзе.

https://nashaniva.com/293227

Без VPN — па гэтай спасылцы.
274 views16:18
Открыть/Комментировать
2022-06-09 19:18:36
Вядомага тыктокера lexmask і ягоную жонку арыштавалі на 10 сутак

У Мінску 7 чэрвеня супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі Аляксея Бондара разам з ягонай жонкай Маргарытай. Аляксей — вядомы тыктокер lexmask з 58 тысячамі падпісантаў, які выпускае відэа на беларускай мове.

Сілавікі паведамлялі, што затрымалі тыктокера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце». На «пакаяльным відэа» Аляксей сказаў, што падпісаны на «дэструктыўныя каналы», а раней хадзіў на мітынгі.

Праваабаронцам @viasna96 стала вядома, што ўчора ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска над Аляксеем і Маргарытай адбыўся суд. У выніку іх адправілі за краты на 10 сутак. Сваякам, якія хацелі прыйсці на суды, адміністрацыя адказала, што «працэс будзе ў 18:00, таму на суд трапіць нельга».
265 views16:18
Открыть/Комментировать
2022-06-09 19:18:36 Гурт Relikt пераехаў у Польшчу і прэзентаваў кліп з мінулага жыцця

Кліп на песню «Не задавай сэрцу тугі» здымаўся падчас запісу дыска «Дрэва жыцця» у 2019 годзе на вуліцах Мінска і ў студыі Everest Паўла Сінілы. У здымках паўдзельнічаў Юрка Асеннік — культавая фігура беларуска-польскага андэграўнду, падляшскі беларус, які адмыслова наведаў Мінск, каб запісаць вакальную партыю для трэка.

«Сюжэт роліка настолькі просты, што можа падацца, быццам яго няма наогул, — зазначае лідар гурта бубнач Аляксандр Дземідзенка. — Мы гуляем па горадзе, займаемся творчасцю з сябрамі ў студыі і прыгадваем усё тое найлепшае, з чаго складалася жыццё беларусаў: сустрэчы, размовы, шпацыры…

Усё тое, што кожны мог рабіць раней не задумваючыся, але чаго цяпер шмат хто пазбаўлены. І ўсё ж не трэба губляць надзеі, бо разам можна перадолець любыя абставіны, і пра гэта ўласна і вядзецца ў песні».



252 views16:18
Открыть/Комментировать
2022-06-09 18:22:34
Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля

Таксама прэзідэнт Расіі заявіў, што праз 10 гадоў Расія будзе жыць лепш.

https://nashaniva.com/293226

Без VPN — па гэтай спасылцы.
299 views15:22
Открыть/Комментировать