Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна стала чэмпіёнкай Вя | МотолькоПомоги

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна стала чэмпіёнкай Вялікабрытаніі і скончыла кар’еру

Сёння баскетбольны клуб «London Lions», за які гуляе беларуска Кацярына Сныціна, перамог у фінальным матчы чэмпіяната Вялікабрытаніі. Для беларускі гэта другі чэмпіёнскі тытул з «ільвіцамі». Акрамя таго, у красавіку яна са сваёй камандай перамагла ў Еўракубку – другім па сіле баскетбольным турніры ў Еўропе.

Для Сныцінай матч сёння стаў апошнім у кар’еры. За сваю кар’еру Кацярына станавілася чэмпіёнкай у Беларусі, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, перамагала ў кубку Польшчы, кубку прэзідэнта Турцыі і Еўракубку. Адно з галоўных дасягненняў у гісторыі беларускага баскетбола – бронзавыя медалі Еўрабаскета-2007 – таксама было здабытае пры яе непасрэдным удзеле.

У 2020 годзе Кацярына Сныціна гучна заявіла сваю грамадзянскую пазіцыю: яна выступіла супраць фальсіфікацый на выбарах, рэпрэсій і гвалту сілавікоў. Праз гэта ў сакавіку 2021 года яе выключылі са зборнай Беларусі, нягледзячы на тое, што яна была капітанкай і галоўнай зоркай зборнай.

Віншуем Кацярыну Сныціну з перамогай і зычым ёй поспехаў пасля сканчэння кар’еры