Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння ў Вільні адбудзецца Велікодная літургія, якую правядзе б | МотолькоПомоги

Сёння ў Вільні адбудзецца Велікодная літургія, якую правядзе беларуская праваслаўная грамада

Велікодную літургію ў Вільні правядуць беларускія праваслаўныя святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта. Яна пачнецца сёння а 23:30 ў віленскай Евангелічнай лютэранскай кірсе па адрасе Vokiečių g. 20.

Айцец Георгій Рой адзначае, што да набажэнства можа далучыцца кожны ахвочы як афлайн, так і анлайн — праз стрым на YouTube-канале «Беларускі праваслаўны прыход у Вільні».

Адзначым, што Беларуская праваслаўная грамада ў Вільні дзейнічае ўжо год, а протаіерэй Георгій Рой разам з іерэем Аляксандрам Кухтам перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярха і атрымалі магчымасць служыць у Вільні.

Акрамя таго, ужо зараз і да 18:00 у беларускай царкве у Вільні на Bokšto g. 4 можна асвяціць велікодную ежу, а заўтра а 9:00 там таксама адбудзецца яшчэ адна Велікодная служба — для дзяцей і іх бацькоў.

Навіна на сайце

@motolkohelp