Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы стварылі анлайн-каталог беларускіх YouTube-каналаў  | МотолькоПомоги

Беларусы стварылі анлайн-каталог беларускіх YouTube-каналаў 

Запрацаваў сайт-каталаг беларускіх відэа і YouTube-каналаў створаных беларусамі для беларусаў — brama.online

Аб запуску праекту паведаміў у Facebook ягоны стваральнік Вячаслаў Радзіонаў.

«Ідэя зьявілся даўно падчас размовы ў адным з чацікаў. Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць», - паведаміў аўтар.

Паводле Радзіонава, відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, вельмі шмат, але праз асаблівасці алгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць у вашую стужку і вы проста можаце іх не пабачыць. Цяпер жа, дзякуючы праекту brama.online, можна лёгка знайсці беларускія відэа на розную тэматыку ад гісторыі і блогераў да тэхналогіяў і эканомікі. 

На сайце ўжо паказваюцца беларускія відэа ў трэндзе, новыя відэа і тыя, што зараз набіраюць папулярнасць. Акрамя таго, кожны можа дадаць любы беларускі YouTube-канал, калі яго яшчэ няма ў базе.

Падрабязней можна азнаёміцца тут