Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Жонка Сяргея Румаса: «Дома яго няма, гэта ўсё, што я магу сказ | МотолькоПомоги

Жонка Сяргея Румаса: «Дома яго няма, гэта ўсё, што я магу сказаць»

Па інтэрнэце другі дзень гуляюць чуткі пра затрыманне былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса. Інфармацыя афіцыйна не пацвярджаецца.

«Наша Ніва» дазванілася да жонкі Сяргея Румаса, Жанны Румас.
— У інтэрнэце пішуць рознае пра вашага мужа, як нам на гэта рэагаваць?
— Мне, тое пішуць, невядома. Я не валодаю такой інфрамацыю…
— Дык а ваш муж дзе?
— Я не ведаю, дома яго няма.
— Калі яго не стала дома?
— Дома яго няма, хлопцы. Я пакуль нічога не буду даваць ніякіх каментарыяў, давайце я сама разбяруся.

Карэспандэнт «НН» таксама пад’ехаў да катэджа Румасаў у Драздах — ніякіх прыкметаў жыцця там не відаць.