Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#МаяМова Навальніца За шырокім полем, за зялёным лесам Блісн | Военное образование

#МаяМова

Навальніца
За шырокім полем, за зялёным лесам Бліснула маланка і шчасце панесла. Панесла спакой і каханне, і мір, Сцягнула ў хмары трывогу і дым.
Там попел, пажары, сумненне і страх, Жыццё зруйнавана і боль у вачах. Схаваліся птушкі і зоры ў тым лесе, Пануюць там хмары, нагнаў іх злы вецер.
Чырвоным агнём ахапіла зямлю, І жудасны попел пакрые раллю. Не з’явяцца кветкі, не вырасце збожжа, Апусцяцца рукі бездапаможна.
Але выйдзе сонца, міне навальніца, Разыйдуцца хмары, праб’ецца крыніца Праз попел і камні, што вецер нанёс, Але не асушыць ніхто людскіх слёз.
Татьяна Богданович

@militaryby