Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Колькі будзе каштаваць разгром дабрачыннай платформы «Имена» | ИМЕНА

Колькі будзе каштаваць разгром дабрачыннай платформы «Имена»

Улады хочуць ліквідаваць арганізацыю, якая дапамагала 39 сацыяльным праектам. «Имена» супрацоўнічалі, напрыклад, з «Чырвоным Крыжом», Беларускім дзіцячым хоспісам, пошукавым атрадам «Ангел», — арганізацыямі, якія заўсёды прызнавала і ўлада. «Ангел» ужо заявіў, што без дапамогі платформы «Имена» працягваць працу праблематычна.

@nashaniva паглядзела, колькі грошай «Имена» сабралі і перадалі на самыя буйныя праекты, пачынаючы з 2018 года.

на аплату працы нянь, якія ў бальніцах даглядалі немаўлят-сірот — 750 тысяч рублёў
на сродкі абароны ад каранавірусу для сацработнікаў і старых — 377 тысяч
на домікі для дзяцей з анкалогіяй, дзе яны могуць жыць з бацькамі — 304 тысячы
на прытулак для жанчын з дзецьмі, якія пацярпелі ад хатняга гвалту — 286 тысяч
на пошук зніклых людзей — 326 тысяч
на дагляд нямоглых старых у рэгіёнах — 276 тысяч
на службу, якая дапамагала невылечна хворым дзецям у раёнах — 257 тысяч
на дапамогу бяздомным — 230 тысяч рублёў

Агулам выходзіць больш за 2,8 млн рублёў. Усе гэтыя пытанні павінна закрываць дзяржава, якая па Канстытуцыі з’яўляецца сацыяльнай.