Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Яшчэ раз пра фемiнiтывы Сёння вiншуем усiх беларусак з Днём р | GIRLS POWER BELARUS💙💛

Яшчэ раз пра фемiнiтывы

Сёння вiншуем усiх беларусак з Днём роднай мовы! З гэтай нагоды давайте пагутарым пра фемiнiтывы.

Для беларускай мовы яны звыклыя і натуральныя: у адрозненні ад рускай мовы, у нашай яны існавалі заўсёды.

Агулам і становішча жанчын у нашых краінах было розным: жанчыны ў ВКЛ і РП валодалi значна большымi правамi чым жанчыны ў Расiйскай імперыі.

Але нават калі б фемінітывы і не ўжываліся раней, гэта не нагода іх не выкарыстоўваць зараз.

Часы меняюцца і мова змяняецца ў адпаведнасці з запытамі грамадства, бо гэта не застылая канструкцыя.
Зараз фемінізм развіваецца ва ўсім свеце, гэта незваротны працэс.

Хочам звярнуць увагу на важны нюанс, які праілюструем прыкладам.

У канцы і пасля вайны вельмі шмат жанчын працавала ў шахтах пад зямлёй. Тады краіна мела патрэбу ў жаночай працы. Таму слова «шахцёрша» было не выклікам з боку феміністак, а нармальным словам, якое часта сустракаецца ў цэнтральнай прэсе, як і забойшчыцы, навалаадбойшчыцы, праходчыцы, адкатчыцы, запальшчыцы.

А зараз, калі асноўная задача ўлады захаваць існуючую іерархію, пачаліся нападкі на фемінітывы, бо жанчыны павінны быць унізе іерархіі.

Для гэтага трэба зрабіць іх унёсак у эканоміку максімальна нябачным. Таму няхай будзе прыбіральшчыца і санітарка, а вось «доктарка» – гэта проста недапушчальна.