Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Купальскія ўік-енды ў Суле Паважаныя госці, запрашаем на купа | Экскурсии Минск Беларусь

Купальскія ўік-енды ў Суле

Паважаныя госці, запрашаем на купальскую святочна-абрадавую праграму.
Прайшоўшы праз Купальскі партал, Вы трапіце ў загадкавы свет паданняў і легенд!

Праграма:
13.00 – Урачыстае адкрыцце Купальскага свята
13.30 – Выступ музычнага калектыва
14.00 – Традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы
14.30 – Майстар-клас па пляценню вянкоў
15.30 – Выступ музычных калектываў
16.00 – Частаванне купальскай гарбатай на сульскіх зелках
16.30 – Абрад ачышчэння агнём, урачыстае шэсце к вадзе
17.00 – Купальскiя спевы, абрад ля вады «Варажба на каханне i шчасце» ад гурта «Лелея». Запуск вянкоў на ваду
17.30 – Святочны купальскі карагод, скачкі праз вогнішча
* У праграме магчымы змены

Супрацоўнікі комплекса
  19.06/26.06/03.07 (субота)
13:00-18:00
Парк гісторыі Сула
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя – 20 руб
Дзеці – 10 руб
Дзеці да 7 гадоў – уваход вольны
Без запісу

#майстар-клас #рэгіёны #свята