Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Экскурсія 'Па вуліцы Інтэрнацыянальнай' Запрашаем на экскурсі | Экскурсии Минск Беларусь

Экскурсія "Па вуліцы Інтэрнацыянальнай"

Запрашаем на экскурсію па вуліцы Інтэрнацыянальнай - адной з цэнтральных гістарычных вуліцы Мінска.

Зараз тут стаяць дарагія гатэлі, кавярні і музеі. Але і ў старыя часы вуліца была заможная. Храмы розных кафесій, палацы магнатаў, дамы заможных мінчукоў... Тут пляліся інтрыгі, заключаліся дамовы, рабіліся капіталы, а часам і губляліся.

Мы з вамі пройдземся на Інтэрнацыянальнай ад Гарадскога вала да Свіслачы і пагаворым пра тыя інтрыгі, таямніцы, байкі і іншыя цікавыя сюжэты звязаныя з гэтай вуліцай.

У старыя часы, дарэчы, вуліца гэтая была падзеленая на дзве часкі, якія насілі назвы Збораўская і Валоцкая. Чаму такія дзіўныя назвы таксама разбярэмся.

Цімафей Акудовіч.
13.06 (нядзеля)
14:00
месца паведямляецца пры рэгістрацыі
ахвяраванні
Запіс

#мінск #экскурсія