Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Экскурсія па былой Петрапалаўскай вуліцы Вуліца Энгельса ад | Экскурсии Минск Беларусь

Экскурсія па былой Петрапалаўскай вуліцы

Вуліца Энгельса ад пачатку называлася Дамініканскай. Дамініканцы, якія мелі свой вялікі касцёл на гэтай вуліцы, былі найперш вядомыя як ордэн прапаведнікаў.
Можа таму так далей і павялося, што на гэтай вуліцы пакідалі свой след тыя, хто хацеў данесці нешта важнае ці для мясцовых людзей, ці да ўсяго свету. І гэта былі вельмі розныя людзі. Праваслаўныя, каталіцкія і ўніяцкія прапаведнікі, шляхецкія сходы, Карл Маркс, Вільгельм Кубэ, паганскі святар (і гэта ў пач. ХХ ст.!), Уладзімір Караткевіч, і ўрэшце сам Фрыдрых Энгельс, які і думаць не думаў, што апынецца аднойчы ў такім дзіўным суседстве.
Запрашаем на пешаходную экскурсію на вуліцы Энгельса (Петрапаўлаўскай, Дамініканскай).

Цімафей Акудовіч
11 чэрвеня
19:00
Месца збору паведамляецца пры запісе
Удзел бясплатны, але будзем удзячныя за ахвяраванні
Запіс

#мінск #экскурсія