Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Гэта проста карная псіхіятрыя». У якіх умовах утрымліваюць Юр | ЧЕЧЕРСК ДЛЯ ЖИЗНИ✊

«Гэта проста карная псіхіятрыя». У якіх умовах утрымліваюць Юрыя Кавалёва ў псіхіятрычнай лякарні

Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня Юрыя Кавалёва, які мусіў выйсці на волю праз тры дні, за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі» (арт. 411 КК). Ініцыятарам узбуджэння справы выступіла адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11, дзе палітвязень адбываў тэрмін за абразу Лукашэнкі. Суд прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Са жніўня палітвязень знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні. Знаёмы Кавалёва распавёў «Свабодзе», у якіх умовах утрымліваюць цяпер палітвязня.

«Яму колюць страшныя, як па мне, лекі. Я пачытаў — за галаву схапіўся. Баюся за ягоны стан пасля тых лекаў»

Чытаць па спасылцы bit.ly/3NWoOXc

Падтрымайце Юрыя: РНПЦ псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 152, Юрый Васільевіч Кавалёў
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz