Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Рэпрэсіі супраць віцебскага тэатру і трагедыя Францішка Аляхно | Мифология Беларуси

Рэпрэсіі супраць віцебскага тэатру і трагедыя Францішка Аляхновіча

Днямі зьявіліся зьвесткі пра трагікамічную гісторыю з рэпрэсіямі супраць дырэктара і актораў Віцебскага драматычнага тэатра за пастаноўку п'есы на падставе легендарнага твору Дэ Кастэра 1867 года пра Уленшпігеля.

Відавочна, чынавенства абурылі паралелі з гісторыяй вызвольнага руху Фландрыі ў 16 стагодзьдзі і цяперашняй Беларусьсю. Словы з п'есы "Жыве Фландрыя!" яны ўспрынялі за страшны "антыдзяржаўны" лозунг "Жыве Беларусь!"

У гэтай сучаснай рэпрэсіўнай гісторыі ёсьць іншая адметная гістарычная паралель, зьвязаная зь лёсам бацькі беларускай драматургіі Францішкам Аляхновічам.

Аляхновіч, паддаўшыся савецкай прапаганьдзе, ў 1926 годзе едзе зь Вільні ў БССР. Прыехаўшы, ён становіцца літаратурным кіраўніком гэтага самага, кагадзе заснаванага віцебскага тэатра. Уласна, рэпрэсаваная п'еса пра Уленшпігеля рыхтавалася да 95-годзьдзя (1926 – 2021) тэатру.

Ня мінае й пары месяцаў як Аляхновіча арыштуюць і зьвінавацяць у "шпіянажы на карысьць буржуазнай Польшчы". Наступныя сем год ён правядзе ў жудасных савецкіх паўночных лагерах, пакуль ня будзе выменены на арыштаванага ў Польшчы славутага беларускага філолага Браніслава Тарашкевіча (!)

Вярнуўшыся з СССР, Аляхновіч напіша сваю вялікую аповесьць «У капцюрох ГПУ» пра жахі савецкай рэпрэсіўнай машыны. Для прачытаньня кожнаму беларусу.

Мифология Беларуси