Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#БеларускіяВершы Максім Багдановіч, «Санэт» Паміж пяскоў Егі | БЕЛАРУСЬ с Богом

#БеларускіяВершы

Максім Багдановіч, «Санэт»

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла,
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсе ж такі жыццевая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.

Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны.
Я верую! Бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца!