2021-07-16 17:12:30
Кур'ёзнае здарэнне ў італьянскай Сардзініі: на дах дома ўпаў чамадан з какаінам на €9 мільёнаў
Чамадан з какаінам коштам
€9 мільёнаў упаў з самалёта на дах дома ў невялікім мястэчку ў італьянскай Сардзініі, піша The Guardian.
Уладальнікі дома пачулі гучны ўдар і адразу ж выклікалі паліцыю, якая выявіла на даху чорны чамадан, напоўнены 8,5 кг чыстага какаіну, коштам больш за 9 млн еўра.
Аказалася, што самалёт вылецеў з невялікага аэрапорта ў Рыме і праляцеў над правінцыяй Нуора на паўночным усходзе Сардзініі.
Паліцыя паведаміла, што самалёт знік з радараў за некалькі хвілін да таго, як упаў чамадан.
Паліцыя змагла ідэнтыфікаваць пілота, ім быў 28-гадовы жыхар Рыма.
69 views14:12