2023-04-01 09:06:52
красавіка адзначаецца народнае свята
Дар'я Брудная. У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці
святой Дарыі. Народныя традыцыі Бруднай Дар'ю
празвалі за тое, што да гэтага дня актыўна раставаў снег, станавілася не вельмі чыста.
Дар'я дарма
не марала, а бруд ляпіла толькі на тых людзей, хто жыве з нячыстымі намерамі.
Вызначыць у гэты дзень
дрэннага чалавека было лёгка - па запэцканай вопратцы.
Лічылася, што ў гэты перыяд прачынаецца дамавік.
Яго
трэба задобрыць: пачаставаць хлебам і малаком.
Спрабавалі дамавіка падмануць, а для гэтага
казалі адзін аднаму
няпраўду.
У дзяўчат
была асаблівая
прыкмета: калі ў гэты дзень падмануць шмат людзей, то жаніх табе не зможа сказаць няпраўду.
Яшчэ больш чытайце тут.
У народзе кажуць На Дар'ю ясна і цёпла - лета будзе сухім.
Дзень дажджлівы - можна не баяцца летняй засухі.
Уначы зорак не відаць - наступныя дні будуць цёплымі.
Людзі, якія нарадзіліся 1 красавіка,
валодаюць дарам лекавання. #народны каляндар.
28 views06:06