Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прапануем прачытаць!Алесь Адамовіч. Хатынская аповесць. | Звонецкая базовая школа

Прапануем прачытаць!Алесь Адамовіч. Хатынская аповесць.

Характарыстыка: Сюжэт «Хатынскай аповесці» складаюць успаміны былога партызана Фларыяна Гайшуна, які едзе на адкрыццё помніка. Ён страціў зрок, таму галасы аднапалчан будзяць даўнія успаміны. Шмат гадоў таму ён — падлетак Флёра — даведаўся, што карнікі забілі яго сям’ю і ўсіх суседзяў. А потым стаў сведкам таго, як немцы і паліцаі жыўцом спалілі жыхароў суседняй вёскі…

«Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча ўбачыла свет у 1972 г. У 1976 г. аўтар атрымаў за яе Дзяржаўную прэмію БССР. У 1985 г. на экраны выйшла кінастужка вядомага рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі», сцэнар якой быў напісаны паводле «Хатынскай аповесці» і іншых твораў Алеся Адамовіча. Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве.

#беларускаяЛiтаратура#прапануем прачытаць