Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

красавіка за тыдзень да Вялікадня адзначаецца Вербная нядзеля. | Звонецкая базовая школа

красавіка за тыдзень да Вялікадня адзначаецца Вербная нядзеля.

   У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу  Хрыста ў Іерусалім, дзе яго сустракалі пальмавымі галінкамі.

Народныя традыцыі

Сімвалам свята ў беларусаў лічыцца вярба.
Яе галінкі абавязкова асвячаюцца ў храмах і беражліва захоўваюцца.
Лічыцца, што асвячоная вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі і абараняе ад нячыстай сілы.
Прынята пасля асвячэння вербачак сцябаць імі адзін аднаго, прыгаворваць: «Не я б'ю — вярба б'е. За ты­дзень — Вялікдзень».
Галінкі вярбы брaлi з сабой у поле на «засеўкі», на Юр'е, на зажынкі...
Выстаўлялі на акно, каб адагнаць навальніцу.
Білі кожны кут у хаце, каб засцерагчыся ад пажару.
Пупышкамі вярбы лячылі ад бясплоднасці, алкагалізму.

У народзе кажуць

Сонечнае надвор'е - год будзе ўраджайным.
Калі ідзе дождж, пачатак траўня будзе дажджлівым.
Вярба заквітнела - да цёплых дзён.
Народжаныя 9 красавіка шчырыя, добрыя людзі. Насіць ім варта ямшу.
#Народны каляндар.