Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Першая сустрэча абранага прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўс | Жлобин Для Жизни

Першая сустрэча абранага прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адбылася ў нямецкім Аахене, дзе праходзіць цырымонія ўручэння прэміі імя Карла Вялікага, якую ў гэтым годзе атрымаў Зяленскі.

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала атрымалі прэмію ў мінулым годзе.

Учора Зяленскі выказваўся адносна Беларусі: "Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца!".

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага — адна з найбольш значных еўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 года людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб'яднанні Еўропы. Лаўрэатамі прэміі, сярод іншых, былі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, Папа Францішак, кароль Іспаніі Хуан Карлас I, Папа Ян Павел II, былы вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, былая канцлерка ФРГ Ангела Меркель, старшыня Еўрапейскай рады Херман Ван Ромпей і іншыя вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы свету.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін