Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Жыхары Жлобіна, аб затрыманні якіх паведамлялася, асуджаны за | Жлобин Для Жизни

Жыхары Жлобіна, аб затрыманні якіх паведамлялася, асуджаны за «грубае парушэнне грамадскага парадку»
Два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прысуджана Кірылу Камарову ((унізе з правага боку) і гэта найбольш жорсткае пакаранне ў параўнанні з іншымі. Яшчэ чацвёра, якія былі затрыманыя ў адзін дзень з ім, прыгавораны да абмежавання волі на розныя тэрміны. Такім чынам беларуская ўлада пакарала іх за ўдзел у пратэстнай акцыі. У цэлым у Беларусі ў месцах зняволення зараз знаходзяцца 487 чалавек, пакараных паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту, і прызнаных праваабаронцамі ў якасці палітычных зняволеных. Агульная колькасць палітзняволеных у краіне на сённяшні дзень – 1499.
Чытаць болей: https://gomelspring.org/be/news/9775