Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЛІСТ З РЭДАКЦЫІ Часова без сайта, але з ПДФ-версіяй газеты Шан | За BYnet

ЛІСТ З РЭДАКЦЫІ
Часова без сайта, але з ПДФ-версіяй газеты
Шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі»!
Магчыма, некаторым з Вас ужо вядома, што ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі абмежаваны доступ да нашага сайта https://www.nv-online.info.
Будзем спадзявацца, што часова. Але на сённяшні момант інтэрнэт-рэсурс не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакіроўка настолькі глыбокая, што мы не маем доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя недахопы, на якія звярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі.
Разлічваем, што бліжэйшым часам праблема будзе вырашана, мы робім для гэтага ўсё магчымае. І немагчымае таксама. Рэдакцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі, мы строга прытрымліваемся дзеючага заканадаўства, працуем адкрыта і легальна.
На сённяшні момант у нас застаўся тэлеграм-канал https://t.me/nvonlineby і электронная версія газеты. PDF-файл мы два разы на тыдзень адпраўляем кожнаму нашаму падпісчыку на электронную пошту.
Ведаем, што для многіх беларусаў “Народная Воля” застаецца адной з надзейных крыніц інфармацыі. Таму прапануем Вам, шаноўныя чытачы, не адкладваючы, падпісацца на электронную версію “Народнай Волі” і наш тэлеграм-канал. Такім чынам Вы і надалей застаняцеся з намі. А мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб найхутчэй аднавіць нармальную працу нашага сайта і, канешне, вярнуцца да друкаванай версіі газеты.
Нагадаем, што падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску. Кошт падпіскі – сімвалічны, 9 рублёў 48 капеек.

Асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць. Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускамоўным варыянце) на рэдакцыйны рахунак.
1.Через ЕРИП:
СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.
2.Через БАНК:
ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,
Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск
УНП 100961759
Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць!
Вы – з “Народнай Воляй!
“Народная Воля” – з Вамі!