Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

СУНIЦЫ Дзень ясны, сонейка ў зенiце, Ды зоркi полымем гараць! | Хатовнянская средняя школа 🏫

СУНIЦЫ

Дзень ясны, сонейка ў зенiце,
Ды зоркi полымем гараць!
Бо на зялёным аксамiце
Сунiцы спелыя ляжаць,
Як неба ноччу, без падману,
Ды яно ў лесе, на зямлi,
Сунiцы смела на паляну
Начнымi зоркамi ляглi.
Гады ляцяць, як ў коле спiцы,
Ўпляцецца часам лес у сны:
Збiраем спелыя сунiцы,
Кiдаем чырвань у збаны.
Ў сваё чароўнае маленства
Не раз у думках завiтаў,
Ў вачах сунiцы – як шаленства,
Цудоўна, што я iх збiраў!

#Каб_мова_родная_гучала