РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ
Абрус (Настольнік)
Скатерть
Тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала.
Лакальная назва скацерка.
Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на каляды, вялікдзень і інш. святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся