2021-03-25 15:45:46
ПЛАТФОРМА «ГОЛАС» ВІНШУЕ БЕЛАРУСАЎ З ДНЁМ ВОЛІ! 103 гады таму, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень беларусы выбралі жыць у самастойнай і незалежнай дзяржаве. Без гэтага не было б БССР як асобнай рэспублікі ў складзе СССР, і не было б сучаснай Беларусі як незалежнай дзяржавы. Таму мы адзначаем гэты дзень як сапраўднае свята.
Сёння, як і 103 гады таму, беларусы і зноў заяўляюць уголас пра сябе.
Дзякуй усім вам, хто выбірае незалежную краіну, сумленную дзяржаву, хто выбірае Беларусь. Здаецца, адзін клік на тэлефоне — гэта мала, але адначасова шмат. Маленькія крокі цэлай нацыі і робяць гістарычныя перамены. І нішто не можа гэтаму перашкодзіць.
Рэжым толькі спрабуе няўклюдна замінаць выяўленню волі народа праз блакіроўку доступу, запужванне людзей і спам-рассылакі — усё гэта іх метады. Нягледзячы на іх, неверагодная колькасць галасоў за мірнае вырашэнне крызісу ўжо сабраная на «Голасе» — 750 000.
Мы не спыняемся тут, галасаванне працягваецца і далей
Наш інструмент — мірны і сумленны, гэта наш голас. Платформа «Голас» створана натхнёнымі беларусамі-валанторамі з любоўю да Беларусі. Мы, як і кожны неабыякавы беларус, імкнемся зрабіць краіну свабоднай, а жыццё беларусаў годным. Таму мы абралі свой шлях: празрысты і сумленны інструмент дэманстрацыі волі народа — «Голас».
Разам з вамі мы ўжо дамагліся істотных перамог — даказалі фальсіфікацыі выбараў, паспрыялі адмене ЧС па хакеі ў Беларусі, легітымізавалі КР для ўсяго свету, ды яшчэ шмат чаго. І пасля выбараў мы працягваем дзейнасць на карысць Радзімы.
Зараз на «Голасе» ідзе самае маштабнае і важнае галасаванне са жніўня 2020. Галасаванне за волю, за мір, за годнасць, за права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі.
У нашых сілах паўплываць на падзеi і мірна вырашыць крызіс у Беларусі. Для гэтага і важна прагаласаваць. Гэта бяспечна, ананімна і дзейсна.
Сёння, як і 103 гады таму, мы выступаем у абарону сваёй Волі.Прагаласуйце:
Telegram: t.me/golosby_bot
Viber: bit.ly/golos-vb
4.7K views12:45