Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускія аўтары і блогеры ствараюць наш асобны нацыянальны с | Виктор Бабарико

Беларускія аўтары і блогеры ствараюць наш асобны нацыянальны сегмент ва ўсіх сацсетках і гэта вельмі важна на фоне прапаганды і забароны ўсяго беларускага ў краіне. Таму мы працягваем рабіць рубрыку #падтрымайсваё — падборка каналаў, на якія варта падпісацца беларусу. На гэта раз параім вам кантэнт пра мастацтва:

Хадановіч
Андрэй Хадановіч ― беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык. На сваём канале ен яскрава распавядае пра літаратуру і як яна пераасэнсоўвае беларускую сучаснасць.

Шокинг культ
Канал Максі́ма Жбанкова — беларускага культуролага, кінааналітыка і журналіста. Нетрывіяльныя думкі пра мастацства, жыццё і наваколле. Ярка і сакавіта.

Около культуры
Праект мастацтвазнаўцы Нікіты Моніча. Гэта беларускі канал пра тое, як атрымліваць асалоду ад культурных прадуктаў. Аб тым, як і навошта хадзіць у музеі і тэатры.

Купалаўцы
Самы знакаміты тэатр краіны, вымушаны пасля 2020-га тварыць у эміграцыі. Дадаць тут нічога.

Священный Белавуд
Уся праўда пра беларускае кіно. Аўтарскі канал кінажурналіста Тараса Тарналіцкага.

Беларускі ПЭН
Беларускі ПЭН аб’ядноўвае драматургаў, рэдактараў, журналістаў, гісторыкаў, крытыкаў, перакладчыкаў, сцэнарыстаў, блогераў і выдаўцоў. Навіны культуры, анонсы, аутраскія праекты.

KOTLOVAN
Удумлівыя рэцэнзіі на кнігі. Аўтар каналу — Кірыл Капылоў.