Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Добрай раніцы, сябры! Адвакатаў Марыі Калеснікавай і Віктара | Виктор Бабарико

Добрай раніцы, сябры!

Адвакатаў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі сёння а 12 выклікаюць на пазачарговую пераатэстацыю.
Уладзімір Пыльчанка, акрамя Марыі Калеснікавай, абараняе Эдуарда Бабарыку. Віктар Мацкевіч прадстаўляе інтарэсы Віктара Бабарыкі.

Абодва адваката — сапраўдныя прафесіяналы, адданыя закону і сваёй справе. Напрыклад, дзякуючы намаганням Уладзіміра Пыльчанкі, мы ўсе даведаліся, што Марыя Калеснівава знаходзіцца ў рэанімацыі. Калі яны будуць пазбаўлены ліцэнзіі, Віктрар, Эдуард, Маша і іншыя палітвязні, якіх яны абараняюць, страцяць апошнюю нітачку сувязі са светам.

Ілюзій датычна «атэстацыі» у нас няма, але мы ўсё ж такі жадаем чальцам камісіі вынесці рашэнне сумленна. Працягваем сачыць за развіццём падзей.

*Нагадваем, цягам двух гадоў ліцэнзіі пазбавілі усіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Аляксандра і Яўгенія Пыльчанка, Дзмітрыя Лаеўскага, Наталлю Мацкевіч, а таксама адваката Марыі Калеснікавай — Людмілу Казак.