Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Чаму анансаваная амністыя не стане новай «адлігай». Тэзісна: | Виктор Бабарико

Чаму анансаваная амністыя не стане новай «адлігай». Тэзісна:

Асуджаныя па «пратэстных» артыкулах не падпадаюць пад пералік амніставаных, нават калі гэта цяжарныя жанчыны, падлеткі, пенсіянеры ці людзі з інваліднасцю.

Нават тым, хто быў асуджаны па іншых артыкулах, але па палітычных матывах, не гарантаванае вызваленне: не падлягаюць амністыі тыя, хто злосна парушаюць правілы адбывання пакарання. Ведаючы асаблівае стаўленне да палітвязняў, стаць злосным парушальнікам зусім няцяжка.

З улікам пералічанага можна канстатаваць, што ўлады надзейна перастрахаваліся ад таго, каб па амністыі быў вызвалены нехта лішні. Калі плануецца амніставаць 8000 вязняў, з ніх «палітычных» будуць адзінкі. Але вось хто зойме «вакантныя» месцы — пытанне рытарычнае.