Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння весь свет абляцела навіна: беларускі праваабаронца Алесь | Виктор Бабарико

Сёння весь свет абляцела навіна: беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Мы далучаемся да віншаванняў: гэта сапраўдны гонар для беларусаў і заслужаная павага Алесю Віктаравічу, які ўсё жыццё стаіць за правы чалавека.

Ілля Салей — экс-адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай
:

«Алесь — гонар Беларусі. І я бязмежна шчаслівы, што яго праца, барацьба за законнасць і адданасць Беларусі зараз вядомыя ўсяму свету. Нажаль, у сучаснай Беларусі лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій альбо ў эміграцыі, альбо за кратамі.

Але дзякуючы такім людзям як Алесь, увесь свет ведае, якія мы — сапраўдныя беларусы, і нам не сорамна глядзець іншым людзям у вочы. Дзякуючы такім людзям як Алесь, я ганаруся, што я беларус».

Таццяна Хоміч — прадстаўніца каманды Віктара Бабарыкі:

«Гэта вялікая падзея і гонар для беларусаў. Гэта прызнанне на міжнародным узроўні працы праваабаронцаў, а таксама - узнагарода і надзея для ўсіх палітвязняў і вязняў сумлення. Пра самаадданую барацьбу Алеся Бяляцкага за дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека цяпер ведаюць ва ўсім свеце.
Я ўпэўненая, што сёння беларусы адчулі ўзрушанасць і шчырую радасць упершыню за многія месяцы. Гэта надае сілаў на далейшую працу за нашу свабоду і вызваленне ўсіх палітвязняў».