Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гомельская вясна

Логотип телеграм канала @viasnahomel — Гомельская вясна Г
Логотип телеграм канала @viasnahomel — Гомельская вясна
Адрес канала: @viasnahomel
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 548
Описание канала:

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"
Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Рейтинги и Отзывы

3.33

3 отзыва

Оценить канал viasnahomel и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

2

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 13

2021-05-30 20:02:00
Гомельская акторка Алеся Бардухаева-Арол, якая жыве ў Варшаве, выказала салідарнасць з Юліяй Чарняўскай (удавой заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера), якую вінавацяць у несплаце падаткаў.
134 views17:02
Открыть/Комментировать
2021-05-30 19:12:26
Былы хойніцкі блогер Яўген Васількоў сфатаграфаваўся ў Рызе на Плошчы Пераменаў і на фоне бчб-сцяга, які быў усталяваны мэрам Рыгі на знак салідарнасці з барацьбой беларускага народу за свабоду.
164 views16:12
Открыть/Комментировать
2021-05-30 18:49:28
Брусэль, Бельгія
Маштабны пікет салідарнасці з беларусамі прайшоў сёння у Брусэлі!

Беларусаў (сярод якіх і былыя ўраджэнцы Гомельшчыны) прыйшлі падтрымаць літоўцы, расейцы, палякі, латвійцы, ангельцы, бельгійцы, французы...
86 чалавек
175 views15:49
Открыть/Комментировать
2021-05-30 16:14:11
Пенсіянерка Людміла Хлусевіч - абвінавачаная па справе аб абразе міліцыянта. Жанчыну чакае суд. Паўгады доўжацца следчыя дзеянні. Жанчына, якая мае анкалагічнае захворванне, з-за пераследу адчувае моцны стрэс: бяссоніца, высокі ціск, страта апетыту і нават суіцыдальныя думкі. Пасля публікацыі пра яе сітуацыю, беларусы пачалі праяўляць салідарнасць з ёй і дапамагаць. Якім чынам - у матэрыяле сайта "Гомельская вясна" https://gomelspring.org/be/news/8611
256 views13:14
Открыть/Комментировать
2021-05-30 14:25:31
Гамяльчане пішуць лісты падтрымкі зняволенай журналістцы Кацярыне Андрэявай у жаночую калонію Гомля
232 views11:25
Открыть/Комментировать
2021-05-29 12:33:35
Учора ў Гомлі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства затрымалі 46-гадовага актывіста Станіслава Мачалава. У ягонай кватэры, дзе ён жыве са сваімі бацькамі, сілавікі зрабіл ператрус. Ён зараз знаходзіцца ў ІЧУ Гомля. Стас Мачалаў тры разы адбываў арышт па 23.34 КаАП РБ.
236 viewsedited  09:33
Открыть/Комментировать
2021-05-28 21:46:25 Мегацікавае інтэрв'ю з былым асуджаным пра спосабы адстойвання сваіх правоў у калоніях, умовы ўтрымання ў ШЫЗА. Дзяніс Барсукоў з Рэчыцы за 13 гадоў адсідак здолеў пабываць ў 5 папраўчых калоніях (Горкі, Бабруйск, Ворша, Глыбокае, Мазыр). Паўсюль дамагаўся рэалізацыі адміністрацыяй яго правоў як асуджанага. За гэта яго моцна пераследавала адміністрацыя папраўчых калоній. Але Дзяніс усё роўна не здаваўся. https://gomelspring.org/be/news/8610
559 viewsedited  18:46
Открыть/Комментировать
2021-05-28 20:40:19
У Гомлі затрымалі 40-гадовага Яўгена Маркаўца па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго кватэры сілавікі правялі вобшук. Зараз маладзён у ІЧУ. - паведаміла ягоная маці.
368 viewsedited  17:40
Открыть/Комментировать
2021-05-28 11:21:54 Праваабаронца Васіль Палякоў, які маніторыць працэс над Дзмітрыем Канеўскім: “Лічу, што тут мы маем непрапарцыйнасць працэсуальных дзеянняў таму, што зрабіў Канеўскі. За каментар з заклікам да гвалту ў дачыненні да АМАПу яго трымаюць пад вартай ужо 5 месяцаў, на судзе ён сядзіць у шкляным памяшканні, на яго апранаюць кайданкі. Падчас працэсу не была агучана інфармацыя, што заклікі Канеўскага да гвалту мелі водгук і пацягнулі за сабой нейкія гвалтоўныя дзеянні да сілавікоў. Калі будзе пакаранне звязанае з абмежаваннем ці пазбвўленнем волі, буду лічыць яго непрапарцыйным правапарушэнню”.
407 viewsedited  08:21
Открыть/Комментировать
2021-05-28 11:08:10 5. Допыт сведкі Шапараў Павал. Старэйшы ўпаўнаважаны (ГУБАЗіК).
“Я ведаю абвінавачанага па працы. Паступіла інфармацыя, што ў канале экстрымісцкім у ТГ з’явіўся каментар пра абразлівы каментар. Высветлілі, што пад нікам “Джымі Бананас” хаваецца Дзмітрый Канеўскі. Віну не адмаўляў, патлумачыў, што на эмоцыях напісаў каментар. Супраціў пры затрыманні не аказваў.
Не памятаю ці рабіў агляд тэлефона Канеўскага”.
344 viewsedited  08:08
Открыть/Комментировать