Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Палітзняволены Уладзімір Няпомняшчых, якога асудзілі за абразу | Гомельская вясна

Палітзняволены Уладзімір Няпомняшчых, якога асудзілі за абразу пракурора, даслаў праваабаронцу Васілю Палякову ліст з СІЗА № 3, дзе ён зараз знаходзіцца.
«Васіль Паўлавіч, добры дзень. Сёння атрымаў ваш ліст ад 13.05.2021г. Гэтаму шчыра рады і вялікі дзякуй. У мяне ўсё добра, жывы, здаровы, духам не падаю. Вялікі дзякуй за падтрымку, якую вы аказваеце маёй Пятроўне.
Атрымаў апеляцыйную скаргу, а праз некалькі дзён дапаўненне. Разгляд прызначаны на 9.06. у абласным судзе. Напісаў каб далі мне магчымасць прысутнічаць. Не ведаю, што з гэтага выйдзе. Мяркую, што паседжанне, як і раней будзе закрытае каб не паказваць усю абсурднасць абвінавачвання. Доказаў аніякіх. Нават на гуказапісы няма аніводнага слова з таго ў чым мяне абвінавачваюць.
Пра тое, што Таццяна Л.(Ласіца, – ад рэд.) і Леанід С. (Судаленка, – ад рэд.) знаходзяцца тут я ведаю. Пра тое, што Таццяне К. (Канеўскай, – ад рэд.) адмералі 6 год я таксама ведаю. Нават ведаю, што яна не падае духам. Падчас прагулак бывае чую яе звонкі і безжурботны голас.