Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Патрабаваць інфармацыю пра палітвязняў і выдаваць пашпарты зам | Светлана Тихановская

Патрабаваць інфармацыю пра палітвязняў і выдаваць пашпарты замежнікаў: перамовы з дзяржсакратаром і спікерам Парламента Швейцарыі

Беларуская лідарка наведала Берн, сталіцу Швейцарыі, дзе сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Аляксандрам Фазэлем і спікерам Парламента Швейцарыі Эрыкам Нусбаўмерам.

З дзяржсакратаром абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Ціханоўская прапанавала, каб амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі патрабавала ад рэжыму Лукашэнкі інфармацыю пра палітзняволеных, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, і доступ да турмаў.

Асобна гаварылі пра легалізацыю беларусаў, у тым ліку пра праблемы з пратэрмінаванымі пашпартамі, апастылем і атрыманнем пашпартоў замежніка. Дзяржсакратар заверыў: Швейцарыя гатовая выдаваць пашпарты замежніка беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому.

Са спікерам Парламента абмеркавалі магчымасць стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» і далучэння яе да Альянсу, у які ўваходзяць ужо 24 краіны. Лідарка прапанавала спікеру стаць хросным аднаго з беларускіх палітвязняў, як гэта зрабілі ўжо больш за 400 дэпутатаў з розных краінаў.

Таксама абмеркавалі арганізацыю слуханняў па Беларусі ў Камітэце па замежных адносінах швейцарскага Парламента.